«Расейскае праваслаўе – яно і ў Афрыцы расейскае»


Як беларусы ставяцца да таго, што кіраўніком БПЦ прызначылі асобу, ніяк не звязаную з Беларуссю?

Сінод Расейскай праваслаўнай царквы прызначыў Патрыяршым экзархам усяе Беларусі мітрапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла. На трэці дзень пасля прызначэння яго павіншаваў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

«У Беларусі склаліся сапраўды партнёрскія дзяржаўна-царкоўныя адносіны, вядзецца зацікаўлены, канструктыўны дыялог, скіраваны на развязанне найважнейшых сацыяльных пытанняў грамадства, – зазначаецца ў віншаванні Лукашэнкі. – Упэўнены, што на высокай пасадзе кіраўніка Беларускага экзархату Вы зробіце ўсё магчымае для захавання і развіцця традыцыяў супрацы дзяржавы ды царквы, будзеце актыўна садзеяць умацаванню стабільнасці, згоды і міру ў беларускім грамадстве».

А што мяркуюць беларусы: ці не мусіць Патрыяршы экзарх усяе Беларусі быць нашым земляком?

{movie}Апытанне: Як ставіцеся да таго, што Патрыяршы экзарх з Расеі? |right|13969{/movie}

Для некаторых – гэта не галоўнае, іншыя наадварот вельмі б хацелі, каб праваслаўны лідар паходзіў з Беларусі і разбіраўся ў мясцовых праблемах.

«Хацелася б, каб гэта беларус быў, каб тут вырас, каб адчуваў радзіму сваю. Я разумею, што царква – яна як бы ўсёабдымная, але радзіму сваю чалавек мусіць адчуваць. А што, у нас, у Беларусі, не знайшлося нікога? Усё-такі, я б сказаў, рука Масквы адчуваецца», – зазначыў спадар.

«Для нас патрыярх-беларус быў самым добрым», – падкрэсліла спадарыня.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў