На беларускую ялінку дзяцей найчасцей водзяць бінесоўцы ды IT-шнікі


Арганізатарка беларускай ялінкі ў Менску Хрысціна Вітушка – пра «калядных беларусаў» і Дзеда Мароза-дублёра ў «Размове Калінкінай».

Арганізатарка беларускай ялінкі ў Менску Хрысціна Вітушка пра «калядных беларусаў» і Дзеда Мароза-дублёра – у «Размове Калінкінай».

{movie}Хрысціна Вітушка ў “Размове Калінкінай”|right|13968{/movie}

Хрысціна Вітушка 10 гадоў арганізоўвае беларускую ялінку ў Менску. Першае такое свята яна вырашыла зладзіць, калі сама стала мамаю. Паводле спадарыні Вітушкі, найбольш сярод тых, хто прыходзіць на беларускую ялінку, дзяцей бізнесоўцаў і адмыслоўцаў сферы IT. Ёсць таксама сем’і журналістаў, а вось пісьменнікаў на дзіва мала.

Асобную катэгорыю ўдзельнікаў арганізатары празвалі «каляднымі беларусамі». «Яны беларускамоўнымі бываюць раз на год: на нашай ялінцы, – тлумачыць госця праграмы. – І гэта цудоўна, што ў іхных дзяцей беларуская мова асацыюецца не са школьным прадметам [а са святам – besat.eu]. З тым, што сапраўдны Дзед Мароз называецца Святы Мікалай, гаворыць па-беларуску, для яго трэба вывучыць беларускі верш і тады атрымаеш у падарунак менавіта тое, пра што марыш». Падарункі загадзя рыхтуюць самі бацькі, таму гэта сапраўды нагадвае здзяйсненне мараў.

І хоць імпрэзу рыхтуюць загадзя і вельмі старанна, не абышлося і без пазаштатных сітуацыяў. Сп-ня Хрысціна ўзгадвае гісторыю пра тое, як падчас свята Дзед Мароз сказаў ёй на вуха па-расейску: «Пастойце са мною! Я не ваш Дзед Мароз, ён нагу зламаў, а я дзяцей баюся!».

Паводле суразмоўніцы, беларускае свята можна ўжо замовіць і за грошы. Аднак сёлета беларуская ялінка ўсё ж адбылася, дзякуючы намаганням бывалых валанцёраў. Свята было сямейнае, з майстар-класамі па паланэзе і польцы.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў