Акцыю «Стоп падатак – 2» правалілі (Фотарэпартаж)


Максімальная колькасць аўтаў, якія сігналілі адначасова, не перавысіла 20.

Пагрозы на адрас тых, хто збіраецца браць удзел у акцыі «Стоп падатак – 2», змешчаныя на сайце ГУУС Менгарвыканкаму, далі плён. На праспекце Незалежнасці сігналілі адзінкавыя аўтамабілі.

Адбыліся затрыманні. Карэспандэнт «Белсата» стаў сведкам затрыманняў кіроўцаў пры дапамозе АМАПаўцаў. Паводле радыё «Свабода», ДАІ-шнікі спынялі аўтамабілі, у тым ліку – актывісткі БХД Вольгі Кавальковай, якой далі два штрафы агулам на Br 130 тыс. за налепку «Стоп падатак».

Сёння суд пакараў адміністратара суполкі, прысвечанай акцыі «Стоп падатак», у сацыяльнай сетцы «УКантакце», нацыянал-бальшавіка Дзмітрыя Паліенку 13 днямі арышту за «дробнае хуліганства».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў