Сістэма разумнага сачэння за домам «даносіць» на катоў і злачынцаў


Аўстралійскі стартап распрацаваў сістэму «разумнага» сачэння за домам і асноўнымі прыладамі на яго тэрыторыі пад назваю “Ninja Sphere” (Сфера ніндзя).

Апроч звычайных для такіх прыладаў функцыяў кіравання ацяпленнем у доме і выдаткамі энергіі, прылада здольная назіраць за жывёлінамі ды найбольш дарагімі рэчамі ў доме. Напрыклад, калі котка ці ноўтбук пакінуць тэрыторыю кватэры “Сфера ніндзя” адразу паведаміць пра гэта свайму ўладальніку. Адметна, што мапа кватэры будуецца аўтаматычна праз адсочванне рухаў хатніх жывёлінаў.

Аўтары праекту запэўніваюць, што ўстаноўка і мантаж ўсяго абсталявання простыя і не патрабуюць адмысловага рыхтавання. Кошт стартавага камлекту на перадзамове складае 220 долараў.
{movie}Dэвайс (27.12.13)|right|13958{/movie}
Кірыл Смяглікаў, «Dэвайс»

Іншыя тэмы: вучоныя навучыліся выклікаць маланкі, робат-перакаці поле, напаўпразрысты двухбаковы планшэт, прылада геадэзіста для смартфона.

Стужка навінаў