Пачалі выданне поўнага збору твораў Скарыны


Маштабны выдавецкі праект распачала Нацыянальная бібліятэка. Там урачыста падпісалі ў друк першы том з поўнага збору твораў Францыска Скарыны.

Агулам жа цягам пяці гадоў плануецца выпусціць усю кніжную спадчыну першадрукара. Факсімільнае выданне выйдзе ў 20-ці тамах з грунтоўнымі каментарамі даследнікаў і перакладамі тэкстаў на тры мовы – беларускую, расейскую і англійскую. Ужо цяпер выданне поўнага збору скарынаўскіх твораў называюць падзеяй нацыянальнага значэння.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|13957{/movie}
АЛЕСЬ СУША, НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА НБРБ:

З’яўленне факсіміле чарговы раз нагадвае беларусам, што мы былі першымі. Першым сярод усходніх славян, хто апублікаваў кнігу. Прычым не проста кнігу, а Кнігу Святога Пісання. І не проста апублікавалі, а апублікавалі для шырокіх колаў насельніцтва, дзе было адразу пазначана: для люду паспалітага”.

Спадчына беларускага першадрукара раскіданая па ўсім свеце, таму трэба нямала сродкаў, каб зрабіць хаця б копіі са старадрукаў. Выданне ўзяўся фінансаваць “Банк БелВЭБ”.

УЛАДЗІМІР КАРАЧЭЎСКІ, НАМЕСНІК МІНІСТРА КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ:

Сёньня ў нас адбыўся прыклад дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Праз такія праекты, праз стварэнне факсімільных копій, мы зможам пазнаёміць шырокага чытача з нашым мінулым. Не толькі з тым, што знаходзіцца тут, у бібліятэцы, не толькі з гэтымі 10 экземплярамі, але і з усёй спадчынай, якую нам пакінуў Скарына”.

У друк ужо аддадзеныя першыя пяць тамоў са збору Скарыны. Апошні, 20-ты, мяркуюць выдаць у 2017-м годзе, калі будзе роўна 500 гадоў з часу выдання першай беларускай кнігі.

Сяргей Будкін, Мар’яна Чарняева

Іншыя навіны: у рэйтынгу беларускіх выканаўцаў на Last.fm перамагае “Ляпіс Трубяцкі”. У Амстэрдаме працуе музей чалавечай скуры з татуіроўкамі.

Стужка навінаў