У пятніцу – чарговы пратэст аўтамабілістаў


Арганізатары акцыі заклікаюць кіроўцаў, нязгодных плаціць з наступнага года новы падатак на аўтамабілі, прадэманстраваць сваю пазіцыю і заблакаваць рух на галоўным праспекце сталіцы.

{movie}Заўтра – чарговы пратэст аўтамабілістаў|right|13939{/movie}

Заўтра а 6-й вечара аўтамабілісты рыхтуюцца правесці акцыю «Стоп падатак–2». Папярэдняя – адбылася 20 снежня, у ёй узялі ўдзел сотні аўтаўладалльнікаў.

На знак пратэсту супраць увядзення дзяржмыта за выдаванне дазволу на допуск транспартавага сродку да ўдзелу ў дарожным руху кіроўцы павольна рухаліся, спынялі аўты і ўключалі аварыйныя сігналы.

Падрабязную інфармацыю пра акцыю можна атрымаць у сацыяльнай сетцы «УКантакце». Напярэдадні супрацоўнікі спецслужбаў здолелі закрыць адмысловую групу «УКантакце», але арганізатары аднавілі працу старонкі «Стоп падатак–2».

belsat.eu

Стужка навінаў