Біблію сканфіскавалі, вернікаў разагналі


Падчас ранішняга набажэнства ў малітоўны дом Міжнароднай рады цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў, што ў Гомлі, уварваліся міліцыянты. Багаслужбу яны палічылі несанкцыянаваным мерапрыемствам, паведамляе актывіст БХД Аляксей Шэін.

Палітык змясціў у сваім профілі ў «Facebook’у» фотаздымкі міліцэйскай акцыі. Паводле Шэіна, праваахоўнікі здымалі відэа, а затым запатрабавалі спыніць набажэнства. Адзін з іх перашкаджаў супольнай малітве.

Пасля багаслужбы ўсіх перапісалі, некаторых вернікаў дапыталі. На Аляксандра Залатарова (прэсвітар), Андрэя Тупальскага (дыякан) і Алега Данілеўскага (прапаведаваў) склалі пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні, абвінаваціўшы ў арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Акрамя таго, сканфіскавалі Біблію.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары