«Арт Сядзібе» – 2 гады!


Нягледзячы на 5 пераездаў, пляцоўка працуе і развіваецца.

{movie}«Арт Сядзібе» – 2 гады! Навіны культуры|right|13936{/movie}

Пакуль свет перабывае ў калядна-навагоднім шаленстве, бывальцы і арганізатары “Арт-сядзібы” адзначаюць і іншае свята – Дзень народзінаў пляцоўкі. 2 гады таму перад самымі каталіцкімі Калядамі ў сядзібе, тады яшчэ ў памяшканні заводу “Гарызонт”, зладзілі першую імпрэзу.

ПАВЕЛ БЕЛАВУС, ДЫРЭКТАР «АРТ-СЯДЗІБЫ»:
«Тады ўпершыню Паліна Рэспубліка сыграла сольны канцэрт, і гэтак мы распачалі жыццё такой з’явы, як «Арт Сядзіба».

Паліна Рэспубліка, а таксама гурты “Хурма”, “Знарок” і “Амарока” выступілі на святкаванні на сцэне клубу “Крылы”. У цяперашнім памяшканні на вуліцы Інструментальнай усе госці проста не змясціліся б. Увогуле ж за 2 гады “Арт-сядзіба” змяніла пяць адрасоў, але не згубіла ні духу свабоды, ні публікі.

ЯЎГЕН СОКАЛАЎ, ВАКАЛІСТ ГУРТА «ЗНАРОК»:
«Падобнага нічога да іх не рабілася: пляцоўка, якая, як з часам высветлілася, не прывязаная да месца, а прывязаная да людзей, якая можа рухома перасоўвацца, ладзіць абсалютна разнастайныя імпрэзы».

Арганізатары сядзібы абяцаюць і надалей ладзіць імпрэзы ды збіраць прагных да мастацтва і ведаў маладзёнаў.

Іншыя навіны: У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылі выставу Сяргея Грыневіча. У Лос-Анджэлесе спісаныя самалёты ператвараюць у мэблю і прадметы дэкору. На Філіпінах адкрылі музей з 7 тысячамі цацак.

Мар’яна Чарняева

https://youtu.be/259eS3Op8jQ

Глядзі таксама
Каментары