Урад прыдумаў, як увесці «падатак на дармаедаў»


Нявыключана, што беларусы, якія не будуць мець адмысловай карты, не змогуць бясплатна трапіць да доктара ў паліклініку.

Паводле намесніка міністра эканомікі Уладзіміра Амарына, малаімаверна, што з «дармаедаў» дзяржава будзе браць грошы ў выглядзе падатку. Цяпер у Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны працуюць над праектам увядзення адмысловай «сацыяльнай карты».

Наяўнасць «сацыяльнай карты», на задуму чыноўнікаў, дасць магчымасць тым, хто працуе і плаціць падаткі, атрымліваць сацыяльныя паслугі ад дзяржавы бясплатны. Тыя ж, хто такой карты не будзе мець, будзе вымушаны за паслугі плаціць.

Мяркуецца, што непрацоўныя, якія не стаяць на ўліку на біржы, будуць плаціць $ 280 за год у якасці кампенсацыі за тое, што карыстаюцца сацыяльнымі паслугамі. Як падлічыў прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, у Беларусі каля 500 тыс. няўлічаных беспрацоўных. Калі сабраць з іх падатак, то дзяржава атрымае $ 140 млн.

Міхась Ліхтаровіч, belsat.eu

Стужка навінаў