Пуцін пазычыць Беларусі яшчэ $ 2 млрд


Урад Расеі вылучыць Беларусі ў 2014 годзе дадатковыя пазыковыя сродкі да $ 2 млрд. Пра гэта заявіў 25 снежня ў Маскве па выніках паседжання Найвышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы Беларусі ды Расеі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

«Хачу вас паінфармаваць аб тым, што падчас сённяшняй сустрэчы ўрад РФ прыняў рашэнне аказаць судзеянне нашым калегам у сувязі з тым, што адбываецца на сусветных рынках і выдзеліць Рэспубліцы Беларусь дадатковыя пазыковыя сродкі ў 2014 годзе аб’ёмам да $ 2 млрд», – сказаў Пуцін журналістам, перадае РІА «Новости».

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў