Расейскае судна захрасла ў ільдах Антарктыкі


Тры ледаколы накіраваныя для выратавання расейскага пасажырскага судна “Акадэмік Шакальскі”, якое засела ў льдах Антарктыкі.
На борце карабля больш за 70 чалавек, сярод якіх чальцы каманды, турысты і даследчыкі.
Выратавальныя працы каардынуе Аўстралійская служба бяспекі мараплаўства. Паводле прадстаўнікоў ведамства, у гэты момант непасрэднай небяспекі для пасажыраў няма, аднак ледаколам спатрэбіцца некалькі дзён, каб дабрацца да месца аварыі.
Напярэдадні судна, якое цяпер за 2000 кіламетраў на поўдзень ад Тасманіі, падало сігнал бедства.
ЮВ паводле bbc.co.uk
Стужка навінаў