Святы ў горадзе катаў


https://youtu.be/GUXVPacN9-o

Ці магчымыя вясёлыя святы сярод сумных парадоксаў? Пярэдадзень каталіцкіх Калядаў удзельнікі тэатральнай студыі “Fortinbras” упрыгожылі святочныя вуліцы Менску праўдзівымі макетамі, якія распавядаюць пра катаў. Катаў, чые імёны ганарова значацца на гарадскіх шыльдах.

Ці пагадзіліся б жыхары сталіцы памяняць назвы некаторых вуліцаў?

{movie}Свята ў горадзе катаў|right|13922{/movie}

ЖЫХАРЫ МЕНСКУ:
“І ўлады памяняць можна, і ўсё памяняць можна. Але ці трэба гэта?”.
“Гэта гістарычна так склалася, а гісторыі мы не можам мяняць”.
“Навошта мне новыя вуліцы? Я да гэтых прывыкла”.

Ды толькі ці ведае большасць менчукоў, хто хаваецца за звыклымі прозвішчамі на вулічных шыльдах? З 8-й раніцы на вуліцах Панамарэнкі, Валадарскага, Кірава, Дзяржынскага пачалі з’яўляцца тлумачальныя плакаты. Прозвішчы, якія даўно сталі проста пунктамі на гарадской мапе, тут “расшыфравалі”. Ідэя перформансу нарадзілася ва ўдзельнікаў студыі “Fortinbras”, варта было проста пацікавіцца біяграфіямі людзей, між імёнаў якіх мы жывем.

КІРЫЛ МАШЭКА, ІНІЦЫЯТАР АКЦЫІ, СТУДЫЯ «FORTINBRAS»:
“Сярод гэтых імёнаў вельмі шмат забойцаў, менавіта тых, якія масава забівалі людзей. Гэта было пад час Савецкага Саюзу, пасля Першай, Другой сусветных войнаў”.

У выніку праведзенага актывістамі маніторынгу, больш за 60 % імёнаў, якія носяць вуліцы сталіцы, апынуліся ваеннымі ці савецкімі сімваламі, нярэдка – сімваламі рэпрэсіяў. З макетаў мінакі змаглі счытваць асноўнае – кім быў носьбіт прозвішча, што ён зрабіў для сталіцы ды Беларусі, ці мае ўвогуле дачыненне да нашае радзімы, ці здзяйсняў злачынствы. Акцыя прайшла на 19-ці сталічных вуліцах, арганізатары маюць на мэце дамагацца пераназову шмат якіх вуліцаў.

КІРЫЛ МАШЭКА, ІНІЦЫЯТАР АКЦЫІ, СТУДЫЯ «FORTINBRAS»:
“Тое, на што мы павінныя раўняцца, – гэта тыя імёны, якія зрабілі для гораду ды краіны нешта добрае і значнае”.

Аднак дасюль у Менску не дамагліся з’яўлення вуліцы імя сусветна вядомага пісьменніка Васіля Быкава, а шыльды на дамах належаць прывідам колішніх катаў.

Адэля Дубавец, “Аб’ектыў”

Глядзі таксама
Каментары