Метрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч віншуе з Божым Нараджэннем


Метрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў усіх католікаў Беларусі з надыходам Божага Нараджэння.

{movie}Метрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч віншуе з Божым Нараджэннем|right|13913{/movie}

«Гэтае свята ў Беларусі не толькі рэлігійнае, але ўжо і дзяржаўнае, – сказаў Кандрусевіч. – Урачыстасць Божага Нараджэння святкуюць не толькі каталікі ды пратэстанты, але і ўсе людзі. Аднак ці правільна мы разумеем сутнасць гэтага дня? Мы занятыя падрыхтоўкаю дома, падарункаў, хваінак, ясляў да свята. Але сутнасць гэтага свята ў тым, каб Езус нарадзіўся сваёй ласкай у нашых сэрцах і душах. Божае Нараджэнне – гэта рэальнасць нашага жыцця. Таму я жадаю вам, дарагія браты і сёстры, услухацца ў стук Касцёлу праз яго навучанне ў дзверы нашага сэрца. Каб Езус прынёс чаканы супакой у свет, у нашае грамадства».

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў