Лідзія Ярмошына: Мы будзем дапамагаць ініцыятыўным групам збіраць подпісы


Цэнтрвыбаркам будзе дапамагаць ініцыятыўным групам, калі тыя паведамяць пра перашкоды падчас збору подпісаў, заявіла на сённяшняй прэсавай канферэнцыі старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

“Калі недзе кандыдаты будуць звяртацца наконт нейкага ўціску, стварэння перашкодаў у працы ініцыятыўных групаў, ЦВК будзе займаць вельмі актыўную пазіцыю, умешвацца і дапамагаць групам і патэнцыйным кандыдатам, каб яны маглі вылучыцца”, – сказала Ярмошына.

ЦВК не зарэгіструе кандыдатам на прэзідэнта таго, хто не здолеў сабраць 100 тысячаў подпісаў, як гэтага патрабуе Канстытуцыя. “Калі не будзе ставаць нават 10 галасоў, мы нічога не зможам зрабіць”, – паведаміла Ярмошына. А вось у выпадках парушэнняў, не прапісаных дэталёва ў Канстытуцыі, ЦВК будзе максімальна лаяльнай да патэнцыйных кандыдатаў, запэўніла яна.

belsat.eu

Стужка навінаў