Януковіч амніставаў пратэстоўцаў. Міліцыянты адкажуць паводле закону


Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч падпісаў закон, які прадугледжвае вызваленне ад крымінальнай і адміністратыўнай адказнасці ўсіх удзельнікаў Еўрамайдану ў Кіеве, затрыманых з 21 лістапада.

Закон «Аб ліквідацыі негатыўных наступстваў і недапушчэнні пераследу і пакарання з нагоды падзеяў, якія мелі месца падчас правядзення мірных сходаў» таксама забараняе распачынаць новыя крымінальныя справы ў сувязі з Еўрамайданам. Пры гэтым амністыя не датычыць міліцыянтаў, абвінавачаных у збіванні дэманстрантаў.

Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон 19 снежня, тады за яго прагаласавалі 339 дэпутатаў з 404, якія зарэгістраваліся ў зале пасяджэнняў. Пасля прыняцця закону Вярхоўнай Рады дакумент меў падпісаць прэзідэнт Віктар Януковіч.

Масавыя акцыі пратэсты праходзяць у Кіеве з 21 лістапада, калі стала вядома пра рашэнне ўраду Украіны прыпыніць падрыхтоўку да падпісання пагаднення аб асацыяцыі з Еўразвязам.

МЯ, belsat.eu, паводле pravda.com.ua

Глядзі таксама
Каментары