Хадаркоўскі адкрыў таямніцу: ці Пуцін патрабаваў ад яго прызнання віны? (відэа)


Вызвалены ў пятніцу з калоніі былы кіраўнік кампаніі ЮКОС Міхаіл Хадаркоўскі адказаў на пытанні журналістаў падчас сваёй першай прэс-канферэнцыі ў Берліне.

{movie}Хадаркоўскі адкрыў таямніцу: ці Пуцін патрабаваў ад яго прызнання віны? |right|13894{/movie}

Як паведаміў экс-бізнесовец, займацца палітыкаю найбліжэйшым часам ён не збіраецца. Затое будзе ангажавацца ў намаганні грамадзянскай супольнасці, каб дабіцца вызвалення ўсіх палітзняволеных. Таксама Хадаркоўскі адкрыў таямніцы справы, якая даўно хвалявала ўсіх, хто сачыў за ягоным лёсам: ці ў прашэнні аб памілаванні зняволены прызнаў сваю віну?

«Упершыню пра такую магчымасць я пачуў ад сваіх адвакатаў 12 лістапада, калі яны прыехалі да мяне ў калонію і сказалі, што спадар Геншэр [былы міністр замежных справаў Нямеччыны Ганс-Дытрых Геншэр, які хадайнічаў аб вызваленні Хадаркоўскага – belsat.eu] кажа пра тое, што прэзідэнт Пуцін не ставіць умоваю майго вызвалення прызнанне віны», – адзначыў Міхаіл Хадаркоўскі.

Паводле яго, у Расею вяртацца ён пакуль не спяшаецца. Хоць Крэмль днямі і запэўніваў, што былому вязню на радзіме нічога не пагражае, сам зацікаўлены ўсё ж апасаецца, што пасля вяртання ў Расею ён не зможа ездзіць за мяжу.

«Не трэба ўспрымаць мяне як сімвал таго, што ў Расеі не засталося палітзняволеных. Я прашу вас успрымаць мяне як сімвал таго, што высілкі грамадзянскай супольнасці могуць прывесці да вызвалення нават тых, вызвалення якіх ніхто не спадзяваўся», – заявіў Хадаркоўскі.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў