Паразмаўляць з сабакам. Хутка будзе магчыма?


Шведская даследчая лабараторыя «Nordic» днямі нарабіла шуму, распачаўшы кампанію збору грошай на перакладчык з мовы сабакаў! Сюжэт праграмы «Дэвайс».

Праграма «Дэвайс» выходзіць штопанядзелак і штопятніцу а 19:25. Выданне можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Праграма дасяжная таксама ў архіве каналу.
{movie}Праграма “Дэвайс” (23.12.2013) |right|13893{/movie}
Гаджэт «No More Woof» надзяваецца на галаву хатняга гадаванца і чытае ягоныя думкі, перакладаючы іх на англійскую мову. За «лоўлю» мазгавых хваляў адказваюць два электроды і мікракамп’ютар. Навукоўцы, праўда, пакуль падкрэсліваюць, што гатовай прылады няма, і на даследаванні ім патрэбныя $ 10 тыс. Аднак апісаныя тэхналогіі існуюць і цалкам спраўджваюцца на сабаках. У канчатковым выглядзе плануецца вырабляць прыладу, здольную чытаць тры простыя сабачыя думкі: голад, стомленасць ды інтарэс.

Іншыя тэмы выдання: ёсць на Марсе стары стаў, сонечная вясёлка, вінт у чэраве, кубічны акрабат.

КС, belsat.eu
https://youtu.be/z8voJTgj0tE

Глядзі таксама
Каментары