«Ляпіс Трубяцкі» абвесціў пра новы альбом


Новы альбом «Ляпіса Трубяцкога» выйдзе 1-га сакавіка і будзе называцца «Матрошка». Навіною падзяліўся саліст гурта ў навагоднім звароце, апублікаваным на YouTube. Навіны культуры.

СЯРГЕЙ МІХАЛОК, «ЛЯПІС ТРУБЯЦКІ»:

«З новым годам, дарагія сябры! Мы дорым вам «Матрошка». Магчыма, яна не вельмі прыгожая звонку, але ўнутры там брыльянты, сапфіры і цудоўныя алмазы песеннага майстэрства».

{movie}Агляд падзеяў культуры (23.12.2013) |right|13892{/movie}

Сяргей Міхалок падзякаваў усім, хто быў з «ляпісамі» ў цяжкія хвіліны, а таксама – цытата – «нядобразычліўцам, гэйтэрам і правакатарам», бо яны, як кажа музыка, трапілі ў арэал музычнага супраціву «Ляпісаў», што таксама вельмі добра.

Як можна меркаваць з трэйлеру, што ідзе на відэа пасля звароту, новы альбом будзе дынамічным і крыху агрэсіўным. «Матрошка» зробіцца 12-й кружэлкаю «Ляпіса Трубяцкога».

Іншыя навіны: свет пабачыла новае беларускае выданне казак братоў Грым. Беларускія фатографы ўзялі ўдзел у міжнародным праекце мультымедыйных працаў «Рулет». Карлас Сантана сустрэўся са сваім былым ударнікам, які апошнія 40 гадоў жабраваў.

МЧ, belsat.eu

Стужка навінаў