У Берасці падалі подпісы за вуліцу Каліноўскага


Берасцейскі гарвыканкам вынес на грамадскае абмеркаванне пытанне аб назве для новай вуліцы. Першапачаткова яе хацелі назваць «Таможная», аднак «Малады фронт» распачаў акцыю збору подпісаў з мэтаю надаць вуліцы назву ў гонар Каліноўскага.
Сёння адпаведны зварот, які падпісалі каля 300 берасцейцаў перадалі ў гарвыканкам, паведамляе сайт «Маладога фронту». Дзеля падтрымання акцыі маладзёны стварылі суполку «УКантакце».

Збор подпісаў падтрымалі Павал Севярынец, Лявон Вольскі, берасцейская спявачка Віка Занавеска, музыкі з «Дзецюкоў», «Мутнага вока» ды іншыя неабыякавыя беларусы. На знак падтрымання яны фатаграфаваліся з карткаю, на якой напісаны заклік надаць новай вуліцы імя Каліноўскага.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў