«Звон свабоды» з беларускімі героямі замест скульптуры Леніна ў Менску?


Першы помнік Леніну ў Савецкім Саюзе з’явіўся яшчэ пры жыцці правадыра рэвалюцыі ў беларускім мястэчку Краснаполле. Чаму менавіта беларусы спяшаліся ўганараваць новую ўладу, сказаць цяжка. Але ці не час развітацца з помнікамі Леніну, што стаяць на беларускіх вуліцах і плошчах?

Госць праграмы «Размова Калінкінай» мастак Аляксей Марачкін адзначыў, што пляскае ў ладкі, калі бачыць кадры знішчэння помніку Леніну ў Кіеве: «Калі народ прайшоў праз рэпрэсіі і гвалт, то тут не да культуры, каб яго акуратна зняць і дэмантаваць».

{movie}«Звон свабоды» з беларускімі героямі замест скульптуры Леніна ў Менску? |right|13874{/movie}

Мастак перакананы, што гэтыя помнікі варта прыбіраць з людскіх вачэй і ў Беларусі: «Трэба пакаяцца, і не толькі нам, якія цярпелі, але і тым, якія навязалі нам гэтую ідыёцкую ідэю «пралетарыі ўсіх краінаў, яднайцеся» і «хай жыве сусветная рэвалюцыя на ўсёй зямной кулі». Гэта ідыёцкая ідэя, выказаная Леніным».

Іншая рэч, адзначыў спадар Марачкін, што ў яго як у мастака не паднялася б рука малаціць скульптуру Леніна ці Сталіна: «Я к бы там ні было, гэта твор мастацтва і ён павінен недзе знаходзіцца», – адзначыў госць «Белсату». Найлепш зрабіць дэмантаж савецкіх помнікаў і адвесці адмысловае месца для іх захоўвання.

«Хачу верыць: там, дзе зараз помнік Леніну, перад Домам ураду будзе помнік «Звон свабоды» з выявамі беларускіх герояў. І вуліцы не будуць Калініна, Свярдлова, а нашых дзеячоў. Тады мы будзем бліжэй да нашых людзей, да нашай гісторыі, будзем бачыць і адчуваць нашую перспектыву і нашае сённяшняе жыццё».

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў