У гомельскім парку правялі Дзень частавання вавёрак і птушак (Фота)


У парку Гомельскага палацава-паркавага ансамблю прайшла экалагічная акцыя «Частаванне вавёрак і птушак». Школьнікам 20 снежня раздалі семечкі і арэшкі, якімі яны маглі пакарміць мясцовых вавёрак і галубоў.

Галоўнымі мэтамі акцыі было пашырэнне кругагляду вучняў, звяртанне іхнае ўвагі на цяжкае становішча птушак і вавёрак зімою, а таксама выхаванне любові да прыроды і гуманнасці ў дачыненні да братоў меншых.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў