Выйшаў «апошні» альбом самага непрадказальнага музыкі беларускай сцэны


Такой гучнай імпрэзы ў кнігарні “Логвінаў” яшчэ не было. Самы авангардны музыка беларускай сцэны, паэт і кампазітар Сяргей Пукст даў тут аўтограф-сэсію ды ўжывую зграў некалькі кампазіцыяў з новага альбому, двухсэнсоўна названага “Апошнім”. Навіны культуры.

{movie}Агляд падзеяў культуры (20.12.2013) |right|13859{/movie}

СЯРГЕЙ ПУКСТ, МУЗЫКА:

“Гэта гульня такая. Тое, што ў ангельскай прачытваецца вельмі лёгка, у расейскай мове застаецца такім нявызначаным – апошні на цяперашні бягучы момант ці апошні ў прынцыпе… Ён апошні на цяперашні момант, менавіта гэта я меў на ўвазе”.



Без экстравагантнасці не абышлося: кожную кружэлку Сяргей Пукст аздобіў уручную: ад рукі напісаў назвы песень і расфарбаваў боксы, а цяпер сам распаўсюджвае свой альбом. Такі персанальны падыход знайшоў водгук сярод слухачоў.

ПАВЕЛ ЮРЦЭВІЧ, СТУДЫЯ ГУКАЗАПІСУ «ОСМОС»:

“Пукст, на мой погляд, – чалавечышча нашага жыцця, нашай культуры. І гэта антыдот ад усіх гадасцяў, якія непазбежна паўстаюць цягам нашага жыцця і размоваў з людзьмі. Вельмі такія нясмачныя лекі. Але карысныя”.

“Апошні альбом” Сяргея Пукста можна знайсці ў вольным доступе ў сеціве, набыць на канцэртах музыкі або ў кнігарні “Логвінаў”.

Сяргей Будкін, Мар’яна Чарняева, belsat.eu

Іншыя навіны: Батлейкавыя тэатры з Беларусі ды Расеі сабраліся ў Магілёве. У Нацыянальнай бібліятэцы правялі баль у гонар Адама Міцкевіча. Навукоўцы растлумачылі, чаму ў балерын няма кружэння галавы.

Стужка навінаў