Як жанчына з адукацыяй эканаміста стала кавалём


Здавалася б, молат і кавадла – гэта выключна мужчынскія прылады. Але адна жанчына даказала, што гэта не так. Аксана Кірылюк скончыла факультэт міжнародных эканамічных стасункаў, але кінула працу паводле спецыяльнасці ды стала прафесійным кавалём.

Даведайцеся больш з праграмы «Рэпартэр», якую можна паглядзець на «Белсаце», а таксама падчас онлайнавай трансляцыі на нашай старонцы кожны чацвер а 20:30. Выданні праграмы дасяжныя ў нашым архіве.

{movie}Як жанчына з адукацыяй эканаміста стала кавалём |right|13857{/movie}

«Я б гэтак не раздзяляла: мужчынская праца ці жаночая. Ёсць тое, што ты ўмееш рабіць і тое, чаго не дасі рады зрабіць. А мужчынскай ці жаночай няма… Чамусьці ўсе нармальна ставяцца, калі мужчына-шавец або кухар», – падзялілася спадарыня Аксана.

Працуючы ў сферы міжнароднай эканомікі, жанчына ўсвядоміла, што гэтыя справы для яе вельмі чужыя. І яна вырашыла паспрабаваць сябе ў іншых кірунках: 8 гадоў займалася бальнымі танцамі, потым ландшафтным дызайнам, ездзіла конна, але ўрэшце, як зазначыла, прыйшла да справы ўсяго свайго жыцця – кавальства.

«У мяне была неабходнасць асвоіць зварку. Я пайшла на паўгадовыя курсы электрагазазваршчыкаў і ў пэўны момант навучання я зразумела, што ад мары займацца каваннем мяне нічога не аддзяляе, і я ўжо даўно пераступіла тую мяжу «жаночае ці не жаночае», але не ўсведамляла. І ўсё пайшло, як мусіць, напэўна, ісці, калі гэта тваё – то бок з першай хвіліны і ўзахлёб. Гэта было поўнае пагружэнне», – згадала каваль.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў