Партрэт антысавецкага партызана выставілі ў Палацы мастацтваў (фотафакт)


На выставе-справаздачы «Ад з’езду да з’езду» ў Палацы мастацтваў, якую арганізаваў Саюз беларускіх мастакоў, Алесь Пушкін выставіў адну з карцінаў цыклу «Супраціў» – партрэт Яўгена Жыхара.

Гэтую карціну мастак адмыслова стварыў для фільму «Белсату» «Праклятыя і забытыя», прысвечанаму беларускай антысавецкай партызанцы.

Адна з сюжэтных лініяў стужкі распавядае пра легендарнага змагара з савецкім ладам – Яўгена Жыхара, які ваяваў на тэрыторыі сучасных Глыбоцкага і Пастаўскага раёнаў. Стваральнікі фільму знайшлі архіўныя дакументы, запісалі аповеды відавочцаў і знялі інсцэнізацыю нападу Жыхара на адзін з сельсаветаў.{movie}«Праклятыя і забытыя», дак. фільм, ч. 1 |right|13855{/movie}{movie}«Праклятыя і забытыя», дак. фільм, ч. 2 |right|13856{/movie}

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў