Прэм’ера ў філармоніі: «Чатыры здзіўленні Міхаліны»


У Беларускай дзяржаўнай філармоніі ўпершыню зайгралі новую сімфонію Ларысы Сімаковіч для струннага аркестру.

Без танцаў і спеваў абышлася гэтым разам кампазітарка, дырыжорка, стваральніца фольк-тэатру “Госціца” Ларыса Сімаковіч. У Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбылася прэм’ера сімфоніі “Чатыры здзіўленні Міхаліны”, якую аўтарка напісала для струннага аркестру.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|13843{/movie}
ЛАРЫСА СІМАКОВІЧ, КАМПАЗІТАРКА:

«У самой назве закладзена, што твор у чатырох частках. У слове “здзіўленне” закладзенае слова “дзіва”, нейкае адкрыццё. І яшчэ імя – вельмі прыгожае беларускае імя, рэдкае, якое ўпраўленае ў гэтую назву, праграму».

Прэм’ера твору Ларысы Сімаковіч стала часткаю вялікага канцэрту ў суправаджэнні Дзяржаўнага камернага аркестру Беларусі да 85-годдзя Саюзу беларускіх кампазітараў. На наступны месяц рыхтуецца больш маштабная праграма – музычны спектакль, які абяцае стаць значнаю падзеяй.

ЛАРЫСА СІМАКОВІЧ, КАМПАЗІТАРКА:

«Будзе прысвечаны чалавеку, імя якога дарагое кожнаму інтэлігенту. Адбудзецца спектакль-гімн да 70-годдзя Міхася Раманюка. Спектакль мае назву «Вандроўнік».

Прэм’ера новага твору Ларысы Сімаковіч адбудзецца 22-га студзеня 2014 года на вялікай сцэне філармоніі.

Сяргей Будкін

Іншыя тэмы: У Магілёве пачаў працу кірмаш вырабаў ручной працы. Адзін з найлепшых сучасных пейзажыстаў Беларусі Кастусь Качан паказаў свае працы ў Горадні. Карціна Пікасо дасталася амерыканскаму пажарнаму за $ 100.

Стужка навінаў