Еўрамайдан прыйшоў да беларускай амбасады ў Кіеве (Фота- і відэарэпартажы)


https://youtu.be/J6attN1LbBo
Ва ўкраінскай сталіцы прайшла акцыя салідарнасці з беларускім народам, прымеркаваная да 3-й гадавіны Плошчы-2010.

З беларускай амбасады ў Кіеве да мітынгоцаў выйшлі толькі 15 міліцыянтаў, якія наблізіліся да агароджы. Калона беларускіх і ўкраінскіх актывістаў адправілася да амбасады Беларусі ў Кіеве, каб перадаць зварот з патрабаваннем вызваліць усіх беларускіх палітвязняў і правесці свабодныя выбары. У шэсці ўзялі ўдзел каля 600 асобаў, большасць з якіх – украінская моладзь.

Актывісты Еўрамайдану заахвочвалі беларусаў натхніцца ўкраінскімі пратэстамі і распачаць такія акцыі ў сваіх гарадах. Яны выказалі спадзяванне, што прысутныя ў Кіеве беларусы прывязуць дух свабоды і супраціву на сваю Радзіму.

Перад шэсцем да мітынгоўцаў са сцэны Еўрамайдану звярнуўся лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык. Ён адзначыў, што беларусы едуць на Майдан у Кіеў, бо спадзяюцца, што спачатку Украіна, а потым і Беларусь, іхная Бацькаўшчына, пабудуе дэмакратыю. Некалькі песняў выканаў беларускі бард Андрэй Мельнікаў.

Сваё слова да беларусаў скіравала слынная ўкраінская спявачка Руслана, якая заклікала іх гуртавацца ў барацьбе за свой лёс.

«Браты-беларусы, не чакайце, калі за вас нехта зробіць казку. Праўда заўсёды за простымі людзьмі. Ніколі не слухайце палітыкаў, бо яны вельмі часта – неадэкватныя. Палітыкі часта пераследуюць зусім не інтарэсы простых людзей. Таму заўсёды разбірайцеся, хто на чыім баку, але найбольш даверу – простым людзям. Няма ніякай іншай праўды ў гэтым жыцці», – звярнулася спявачка праз «Белсат».
{movie}Руслана: Браты-беларусы, не чакайце! |right|13842{/movie}
Калі людзі самі збіраюцца, арганізоўваюць свае народныя зборы, тады ім прасцей вырашыць, што ім трэба. «Адно аднаго вы не зможаце абдурыць. Ніхто з вас не будзе лідарам. Будуць простыя грамадскія ініцыятывы – гэта будзе найлепшы шлях абнавіць усю палітыку. Палітыка, магчыма, дыскрэдытавала сябе ва ўсім свеце», – адзначыла Руслана.
{movie}Акцыя салідарнасці з беларусамі на Майдане|right|13844{/movie}
Аркадзь Несцярэнка, Алесь Баразенка, Юрась Высоцкі, belsat.eu

https://youtu.be/Yh6AbhKeg3k

Глядзі таксама
Каментары