Майдан і Плошча – чаму яны такія розныя?


Для кагосьці бунт – салодкае печыва, мяркуюць жыхары Менску.

19 снежня – чарговая гадавіна Плошчы-2010, жорсткага разгону масавай акцыі апазіцыі. У нашых украінскіх суседзяў усё інакш – Майдан трымаецца некалькі тыдняў. Карэспандэнты БелаПАН спыталі ў менчукоў: чаму, на іхную думку, гэтыя дзве плошчы такія розныя?

{movie}Апытанне: Майдан і Плошча – чаму яны такія розныя? |right|13841{/movie}

«Урад ва Украіне больш талерантны да народу, чым у Беларусі. Не факт, што ў Майдане ёсць сэнс, калі ўрад не пойдзе на саступкі народу. Тады гэта ўсё не мае сэнсу. У нас палітыка была іншая – спыніць беспарадкі, завадатарамі якіх сталі правакатары», – кажуць менчукі.

Беларусы менш агрэсіўныя за ўкраінцаў, якія прызвычаіліся да бунтаў і змены прэзідэнта, мяркуюць мінакі.

«З намі ўсё так: мы вартыя таго, што маем. Для кагосьці бунт бессэнсоўны і крывавы, а для кагосьці – салодкае печыва», – можна было пачуць на менскай вуліцы.

Іншыя меркаванні – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў