Аазіс у снягах. Чаму людзі тут распранаюцца?


Геатэрмальны пляж. Незвычайнае спалучэнне на практыцы зрэалізавалі ў Ісландыі. Уяўляе сабою пляж сапраўдную кантрасную купальню: спачатку трэба акунуцца ў халодным, зімовым акіяне, а потым ўжо ускочыць ў гарачую ваду на адкрытай пляцоўцы. А зімою тут маразы да мінус 40 градусаў і мацнейшыя.

Сёння ў ісландскай сталіцы адносна цёпла. Для гэтых мясцінаў! Усяго мінус 22. Але і ў такую халадэчу тут, на геатэрмальным пляжы, які месціцца літаральна ў цэнтры гораду, побач з мясцовым універсітэтам і аэрапортам, можна пабачыць людзей у плаўках і купальных касцюмах. Некаторым з іх ужо крышачку за 70, але спачатку яны “здаюць стометроўку” ў Атлантычным акіяне, тэмпература вады якога сёння – 1,4 градуса, а потым раскашуюць, седзячы ўжо ў вадзе гарачай. А адкуль яна бярэцца?

{movie}Аазіс у снягах|right|13836{/movie}

ГАФДЫС ГІСЛАТОЎХТЫР, ПЛЯЖ НАЎТОЛСВІК:

“Гарачую ваду, якую знаходзяць пад зямлёю, спачатку накіроўваюць для ацяплення дамоў у Рэйк’явіку. Потым яна паступае сюды, у наш басейн. Тут мы яе выкарыстоўваем зноў”.

Гэтым, як тут кажуць, “рэ-выкарыстоўваннем вады”, ці паўторным ужываннем воднага рэсурсу, тут вельмі ганарацца. Бо гэта, як упэўненае кіраўніцтва пляжу, што, дарэчы, раней працаваў толькі ўлетку, а цяпер і ўзімку, ёсць клопатам пра прыроду і навакольнае асяроддзе. Ганарацца тут, натуральна, і тым, што значна дапамагаюць паздаравець сваім наведнікам.

ГАФДЫС ГІСЛАТОЎХТЫР, ПЛЯЖ НАЎТОЛСВІК:

“Гэтыя працэдуры ўзмацняюць імунную сістэму. Пацыенты з псарыязам запэўніваюць нас, што кантраставыя ванны дапамаглі ім перамагчы іхную хваробу. А астматыкам – астму! Такія ванны вельмі карысныя і для разумовага здароўя”.

Вельмі шчаслівыя з гэтай нагоды і самі ісландскія “маржы”, якіх сюды прыходзіць мінімум 400 чалавек штотыдзень.

НАВЕДНІКІ ПЛЯЖУ:

“Мая праца часам звязаная са стрэсам. Але тут усе стрэсы літаральна тонуць у вадзе”.

“Раней я пакутаваў ад абсесіўна-кампульсіўнага разладу. Але гэтыя ванны, і купанне ў акіяне дапамаглі мне развітацца з хваробаю”.

“Можаце самі пайсці паплюхацца. Проста зараз! Зноў адчуеце лета…”

“Пакуль што пачуваюся жалезнаю лэдзі. Але зараз пайду акунуся ў гарачую ваду і зноў стану мятная”.

Жаданне “зноў стаць мятным” стала апошнім часам усё часцей з’яўляцца і ў замежных турыстаў Рэйк’явіку. Часам гэта – неад’емная частка іхнай турыстычнай праграмы.

І наведнікаў гэтага геатэрмальнага пляжу зусім не турбуе, што раней проста на гэтым месцы была спачатку брытанская, а потым і нарвежская вайсковая база. Для іх гэта проста востраў здароўя, востраў пазітыўных эмоцыяў, востраў сонечнага вясновага настрою пасярод зімы і снягоў.

Алесь Сіліч, “Аб’ектыў”, Ісландыя, belsat.eu

Стужка навінаў