Еўрамайдан узнагародзіў беларускага актывіста


Краіна мусіць ведаць сваіх герояў. Каску з такім надпісам наўпрост з кіеўскага Майдану атрымаў беларускі актывіст Ілля Дабратвор.

30 лістапада ён правеў пікет салідарнасці з украінцамі. За мірную акцыю ля амбасады Украіны ў Менску сябру руху «Разам» пакаралі штрафам. На Майдане ж зарганізавалі яму сімвалічную ўзнагароду… якая можа стаць яшчэ і практычным падарункам.

{movie}Каска салідарнасці|right|13835{/movie}

ІЛЛЯ ДАБРАТВОР, РУХ САЛІДАРНАСЦІ «РАЗАМ»:

«Я атрымаў гэтую каску і мяркую, што бліжэйшым часам яна мне спатрэбіцца тут».

Цяперашнія падзеі ўва Украіне ня мусяць заставацца без увагі беларусаў. Гэтак, памятаючы трагічны разгон менскіх Плошчаў-2006 і 2010, палічыў Ілля Дабратвор. І сваім уласным учынкам актывіст падтрымаў памкненні пратэстоўцаў, што сабраліся на кіеўскім Майдане. Пасля ініцыятывы ля амбасады прадстаўнікі руху “Разам” зладзілі паўторную акцыю. 4-га снежня яны перадалі ў расейскае пасольства ў Менску ліст пратэсту, у якім выказалі сваё абурэнне палітыкаю Крамля адносна Украіны.

Вольга Саўле, «Аб’ектыў», belsat.eu

Стужка навінаў