КДБ рыхтуецца да чэмпіянату свету па хакеі (фота, дадалося відэа)


Тэракт на станцыі «Пятроўшчына» – такою была тэма вучэнняў.

На станцыі менскага метрапалітэну сілавікі адпрацоўвалі тактыку ў выяўленні ды лакалізацыі магчымых тэрактаў. У вучэннях бралі ўдзел прадстаўнікі Камітэту дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, Следчага камітэту, службы бяспекі менскага метро і УУС аховы метрапалітэну. Яны вучыліся каардынаваць дзеянні ў выпадку пагрозы тэракту і захопу закладнікаў.

Усё гэта адбывалася ў межах рыхтавання да чэмпіянату свету па хакеі, які мае прайсці ў Менску ў 2014 годзе.
{movie}Антытэрарыстычныя вучэнні ў менскім метро. Відэа “БелТА”|right|13821{/movie}
belta.by

Стужка навінаў