Горад у горадзе: колькі чалавек жыве на Майдане?


https://youtu.be/j8iwXnQZkvE

Колькасць пратэстоўцаў, якія ўвесь час застаюцца на галоўнай плошчы Кіева, параўнальная з насельніцтвам беларускага райцэнтру.

Чацвёрты тыдзень Еўрамайдану ў Кіеве. За гэты час намётавае мястэчка тут на Майдане Незалежнасці паводле колькасці жыхароў стала як невялікі беларускі райцэнтр. Каб дакладна зразумець маштабы Еўрамайдану, можна ўявіць, што, напрыклад, у Менску праспект Незалежнасці ад будынку ўраду да Палацу Рэспублікі належыць пратэстоўцам.
{movie}Еўрамайдан: горад у горадзе|right|13819{/movie}
На той бок галоўнай сцэны могуць трапіць толькі жыхары намётавага мястэчка. Умовы жыцця – палявы лагер з еўракамфортам. Холадна, але затое з бясплатным бяздротавым інтэрнэтам. Частку мітынгоўцаў прымаюць жыхары Кіева, частка людзей жыве ў намётах, частка – у будынках, якія кантралююць пратэстоўцы.

АНДРЭЙ ПАРУБІЙ, КАМЕНДАНТ НАМЁТАВАГА МЯСТЭЧКА:
Прыблізна сем тысячаў адначасова жывуць на Майдане. Дзве з паловаю тысячы жывуць у будынку прафсаюзаў, дзве тысячы – у будынку Кіеўскай адміністрацыі, да тысячы – у Кастрычніцкім палацы, і прыблізна паўтары тысячы – на самым Майдане ў намётавым мястэчку”.

Самаарганізацыя – найбольш частае слова, якое тут кажуць, калі распавядаюць пра тое, як працуе Майдан.

Прыносяць і прывозяць усё. Найчасцей харчы ды цёплыя рэчы. Кухня Еўрамайдану – гэта асобная гісторыя. Прафесійна тут гатуюць ежу 24 гадзіны на содні. Каля сотні валанцёраў адначасова, гатуюць, разносяць і прымаюць пустыя падносы. Некаторыя змены доўжацца па 12 гадзінаў, хтосьці прыходзіць на пару гадзінаў.

Агулам на кухню майдана працуюць каля дзвюх тысяч чалавек. Але найбольш вялікая група валанцёраў – гэта ахова і групы самаабароны. На сёння гэта ўжо больш за 5 тысяч чалавек. Менавіта яны аднавілі барыкады ў цэнтры Кіева пасля спробы штурму Еўрамайдану.

АЛЕГ МІХНЮК, КАМЕНДАНТ АФГАНЦАЎ ЕЎРАМАЙДАНУ:
Цяпер гэтыя барыкады пабудаваныя паводле ўсіх правілаў фартыфікацыйных будоваў, яны ўзмоцненыя бочкамі, якія забітыя цэментам, звараныя паміж сабою, яе можна разбіць толькі танкам”.

Ёсць у Майдану і свой прафесійны спецназ, у які ўваходзяць ветэраны вайны ў Афганістане ды іншых гарачых кропках.

АЛЕГ МІХНЮК, КАМЕНДАНТ АФГАНЦАЎ ЕЎРАМАЙДАНУ:
З удзельнікаў баявых дзеянняў – 700 чалавек. Нас называюць проста спецназ Майдану, астатнія – ахова, самаабарона”.

Паралелі з Памаранчавай рэвалюцыяй не праводзіць тут проста немагчыма. Нават даты адныя й тыя ж: тады пратэст пачаўся 22-га, цяпер – 21-га лістапада. Мінулы раз акцыя цягнулася больш за месяц. Еўрамайдан мае ўсе шанцы перабіць гэты рэкорд.

Аркадзь Несцярэнка, «Аб’ектыў», Кіеў

livejournal vkontakte facebook Google+ twitter
Глядзі таксама
Каментары