Афанасьева і “Kriwi” трапілі ў адзін спіс


Лаўрэаты Нацыянальнай музычнай прэміі – не толькі заўсёднікі “Славянскага базару”. Навіны культуры.



Песня „Першы снег” у выкананні Іны Афанасьевай стала найлепшай песняй 2013-га. А Алена Ланская – найлепшай поп-спявачкай года. Учора трэці раз уручылі Нацыянальную музычную прэмію, якою займаецца Міністэрства культуры.

{movie}Агляд падзеяў культуры (17.12.2013) |right|13806{/movie}

Лаўрэатамі сталі не толькі заўсёднікі “Славянскага базару”. Найлепшаю беларускаю песняю прызналі “Танчыць” ад каманды “ili-ili”, найлепшаю кружэлкаю года – “Traukamurauka” ад “Kriwi”. “Без білета” журы адзначыла як найлепшы рок-гурт.

Сярод лаўрэатаў нацыянальнай прэміі кліп “Станцыя” “Братоў Грым” Косці ды Ромы і праекту “У нескладовае” суседзіць з прэзідэнцкім аркестрам, які атрымаў прэмію за найлепшы канцэрт года. Самаю ж прадказальнаю стала ўзнагарода за найлепшы джаз-бэнд – ім трэці раз з трох стаў “Apple Tea”.

Іншыя тэмы: У Белавежскай пушчы адсвяткавалі 150-годдзе елкі-рэкардсменкі. У Горадні паказалі карціны, што нагадваюць пра Алісу ў краіне цудаў. Найлепшыя лялькі Расеі сабралі ў Маскве.

МЧ, belsat.eu

Стужка навінаў