Расея істотна знізіла цану на газ для Украіны і дала крэдыт $ 15 млрд (абноўлена)


Новая цана на газ для Украіны складзе $ 268,5 за 1 тыс. куб. м. Раней Украіна плаціла каля $ 400 за 1 тыс. куб. м.



«Газпром» зможа прадаваць ва Украіну газ па таннейшым кошце, што прадугледжваецца падпісаным дадаткам да доўгатэрміновага газавага кантракту паміж Расеяй ды Украінаю, паведаміў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сёння на прэс-канферэнцыі пасля сустрэчы з Віктарам Януковічам.

{movie}Матэрыял “Аб’ектыву” пра ўкраінска-расейскую дамову|right|13817{/movie}

Пуцін заўважыў, аднак, што расейскі бок лічыць наяўныя развязанні часовымі: «Доўгатэрміновыя дамоўленасці мусяць быць дасягнутыя». Таксама ён дадаў, што гэта тычыцца як экспарту газу ва Украіну, гэтак і пытання транспартавання расейскага газу ў Еўропу.

Пуцін выказаўся, што Расея «і далей гатовая ісці насустрач» Украіне.



Пуцін адзначыў таксама, што Расея размесціць $ 15 млрд у доўгатэрміновых даўгавых забавязаннях Украіны. «Хачу звярнуць вашую ўвагу на тое, што гэта не звязана з нейкімі ўмовамі, не звязана ні з павышэннем, ні з паніжэннем рознага роду сацыяльных стандартаў, пенсіяў, дапамог або заробкаў. І – хачу ўсіх супакоіць – сёння мы ўвогуле не абмяркоўвалі пытання аб далучэнні Украіны да Мытнага саюзу», – падкрэсліў Пуцін.

{movie}”Белсат” з Кіева пра Еўрамайдан (17.12.2013)|right|13805{/movie}

Сёння Віктар Януковіч спаткаўся ў Маскве з Уладзімірам Пуціным. Падчас перамоваў кіраўнікі краінаў падпісалі 14 дакументаў аб супрацы ў розных сферах. Прэзідэнты заявілі, што яшчэ перад Новым годам Расея і Украіна маюць падпісаць дадатковыя дамовы, змест якіх – невядомы.

МЯ, belsat.eu, паводле rbc.ua

Стужка навінаў