Цяпер на чытанне вершаў патрэбны дазвол уладаў (фотафакт)


Ля музею Багдановіча ў Менску сабраліся людзі, якія супраць яго пераўтварэння ў філіял.

Побач з музеем класіка ў Траецкім прадмесці сабралася некалькі дзясяткаў асобаў, каб пачытаць ягоныя вершы. Гэткім чынам яны вырашылі выказаць пратэст супраць страты музеем самастойнасці.

На месцы з’явіліся праваахоўнікі ў цывільным, якія выклікалі на гутарку пісьменніка Уладзіміра Арлова. Яны паведамілі яму, што для такой акцыі патрэбны афіцыйны дазвол уладаў.

Да музею Багдановіча прыйшлі таксама Лявон Баршчэўскі, Алесь Марачкін, Дзяніс Садоўскі ды Аляксей Шэін. Чытанне вершаў распачаў Лявон Баршчэўскі – перакладам «Пагоні» на ўкраінскую мову.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў