Майдан чакае толькі перамогі


Хроніку Майдану і ўсе онлайны глядзіце ў матэрыяле “Кіеў он-лайн!”

Віктар Януковіч не можа ў Маскве ад імя ўкраінскага народу падпісваць пагаднення пра далучэнне Украіны да Мытнага саюзу. Гэта галоўны вынік трэцяга народнага веча, якое ўчора тут на Майдане незалежнасці сабрала больш за 100 тысяч асобаў.

Напярэдадні з боку Еўразвязу ўвесь дзень ішлі супрацьлеглыя рэакцыі на падзеі ў Кіеве. Спачатку еўракамісар Штэфан Фюле паведаміў, што Брусэль прыпыняе перамовы аб Асацыяцыі з Украінаю. Таксама старшыня МЗС Швецыі Карл Більт заявіў, што Еўразвяз гатовы падпісаць пагадненне з Украінаю ў любы момант.

{movie}Майдан чакае толькі перамогі (Рэпартаж Аркадзя Несцярэнкі)|right|13788{/movie}

Сёння з Брусэлю на найвышэйшым узроўні ўпершыню заявілі, што Еўропа можа аказаць Кіеву фінансавую кампенсацыю пасля пагаднення аб Асацыяцыі з Еўразвязам. Пра гэта паведаміла старшыня еўрапейскага дыпламатычнага ведамства Кэтрын Эштан. У сваю чаргу кіеўскі Еўрамайдан распачаў 4-ы тыдзень пратэстаў. Свой намёт тут паставілі і дэпутаты польскага Сейму.

Пакуль настроі ў Кіеве можна абазначыць адным словам – чаканне. У Кабінеце міністраў чакаюць магчымыя адстаўкі, апазіцыя чакае вынікаў візіту Януковіча ў Маскву, Майдан чакае толькі перамогі. Ды нават удзельнікі гавораць пра тое, што гатовыя стаяць аж да новага года.

На заўтра, калі Януковіч будзе ў Маскве сустракацца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, тут запланаванае чарговае народнае веча.

Людзі намагаюцца сваёй прысутнасцю тут на Майдане Незалежнасці забараніць Януковічу падпісваць якія-кольвек пагадненні з Масквою.

Аркадзь Несцярэнка, “Белсат”, Кіеў

Стужка навінаў