Кітайцы запусцілі на Месяц «зайца», але прамахнуліся


На днях прайшла паспяховая пасадка на Месяц кітайскага апарату «Чан’э-3».

Аднак кропка, дзе лунаход пад назваю «Нефрытавы заяц» распачаў сваю даследчую працу, не супадае з запланаванымі раней каардынатамі. Меркавалася, што месяцовы ровар распачне місію ў гэтак званай Вясёлкавай затоцы (Sinus Iridum), аднак фактычна месца пасадкі перанеслася на чатыры сотні кіламетраў у частку спадарожніка пад назваю Мора дажджоў.

Што б ні было прычынаю гэтай неадпаведнасці, навукоўцы гатовыя выкарыстаць усе перавагі фактычнага месца пасадкі. Сярод іншага, на гэтым участку месяцовай паверхні залягаюць базальты з высокім утрыманнем тытану, узоры якіх ніколі раней не вывучаліся і не траплялі на зямлю.

Іншыя тэмы: Робат-прусак Ніндзя для патрэбаў амерыканскага войска атрымаў новыя ногі. Разумны пярсцёнак для працы са смартфонам. Дастаўка тавараў праз «Facebook». Лыжны ветразь. Новая спартовая гульня «Goji Play».

Кірыл Смяглікаў, «Dэвайс»

Стужка навінаў