У што апраналіся паўстанцы Каліноўскага?


Паўстанцкія строі з 1863 года і музыку, пад якую танчыла шляхта ў XIX стагоддзі, прэзентавалі на канферэнцыі да 150-годдзя паўстання Каліноўскага.

Культурна-гістарычная канферэнцыя, прысвечаная 150-годдзю паўстання 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, прайшла 15 снежня ў Менску.

Удзельнікі абмеркавалі распрацаваныя турыстычныя маршруты па славутых паўстанцкіх месцах. На імпрэзе таксама прэзентавалі адноўлены шляхецкі ўбор з Ашмяншчыны ды сялянскі строй з Піншчыны.

Канферэнцыя прайшла пад акампанемент струннай музыкі шляхецкіх двароў сярэдзіны XIX стагоддзя ў выкананні капэлы музыканта і мастака Алеся Лася.

«У часы Вялікага Княства Літоўскага музыка была ўзнёслай і ўрачыстай, яна выхоўвала густ і несла эмоцыі годнасці», – зазначыў Алесь Лось.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары