Пад гарадзенскаю катэдраю коўзаюцца на каньках па штучным лёдзе (фота)


У цэнтры Горадні побач з Катэдральным касцёлам св. Францішка Ксаверыя адкрылі коўзанку са штучным лёдам.

Такая коўзанка пад адкрытым небам дзеяла ў Горадні толькі ў 60-я гады мінулага стагоддзя. Цяпер намаганнямі аднаго з прыватных прадпрыемстваў традыцыю пастанавілі адрадзіць. Першы месяц коўзанка са штучным лёдам і святломузычным суправаджэннем будзе працаваць у тэставым рэжыме. За гэты час вызначаць, у які час і на якіх умовах яна будзе даступная гараджанам.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў