Перформанс-пікет у Берасці: пратэстоўца звязаў сябе ланцугом і абліў фарбаю


Берасцеец Алесь Чаркашын правёў адзіночную акцыю на прыступках берасцейскага аблвыканкаму 15 снежня. Маладзён звязаў свае рукі металічным ланцугом і абліў чырвонаю фарбаю. Ён звярнуўся з прамоваю да шараговых беларусаў, уладаў ды Бога.

{movie}Перфоманс ля аблвыканкаму ў Берасці|right|13779{/movie}

Чаркашын мяркуе, што Беларусь чакаюць смутныя часы, і таму кожны мусіць звярнуцца да Бога, перапрасіць.

Удзельнік акцыі звярнуўся і да ўладаў, заклікаўшы іх «спыніць прыгнятаць і абкрадаць свой народ. Інакш уся кроў, якая пральецца, будзе на іхным сумленні».

«Я не хачу, каб у Беларусі была анархія, разруха ў краіне і праліццё крыві. Я прашу Госпада аб тым, каб гэтага не здарылася», – скончыў сваю прамову Чаркашын.

Акцыя доўжылася прыблізна 10 хвілінаў, а затрымалі Алеся Чаркашына насупраць расейскага консульства, пасля чаго адвезлі ў Ленінскі РАУС. Пікетоўшчык да панядзлку прабудзе ў ізалятары часовага ўтрымання, пасля яго павязуць у суд.

Алесь Ляўчук, belsat.eu

Фота Міланы Харытоновай

Стужка навінаў