«Океан Ельзи»: «Мы разам з вамі» (ВІДЭА)


Украінскі гурт даў самы вялікі канцэрт за ўсю сваю гісторыю. У суботу на Майдане Незалежнасці сабралася 200 000 чылавек.
{movie}Еўрамайдан з паветра|right|13778{/movie}
“Істотныя рэчы аб’ядноўваюць”, – казаў са сцэны лідар гурту Святаслаў Вакарчук. У суботу на цэнтральнай плошчы Кіева гурт выступіў у сваім класічным складзе. Музыкі выканалі такія хіты як:«Там, де нас нема», «911», «Той день». Ад колькасці людзей на Майдане кружылася галава. Каб перадаць атмасферу, якая там панавала, нехопіць ніякіх слоў. Гэта была самая сапраўдная эйфарыя.
{movie}Океан Ельзи на Еўрамайдане. “Вставай”+ прамова Вакарчука.|right|13776{/movie}
ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў