Шпіёны «Белсату» – у лагеры Януковіча (фота + відэа)


Нашыя журналісты прайшлі на закрыты мітынг у падтрыманне Віктара Януковіча.

«Я і за Еўропу, і за Януковіча, і супраць Расеі я нічога не маю».

Праціўнікаў і прыхільнікаў еўраінтэграцыі раздзяляюць 100 метраў, майданаўскія барыкады і міліцэйскі кардон ля Еўрапейскай плошчы, дзе з іроніі лёсу сабраліся тыя, хто прыехаў падтрымаць палітычны курс Віктара Януковіча.

{movie}Удзельнік Антымайдану: у сына Януковіча дзверы дома за 40 тыс. еўраў!|right|13768{/movie}

Праход на праўладны мітынг быў адчынены не для ўсіх. Нашага журналіста Юрася Высоцкага, напрыклад, палічылі правакатарам з Еўрамайдану і не пусцілі ў лагер Януковіча. Аднак мясцовыя падказалі яму, як можна туды прабрацца. Даўжэй удалося пабыць на праўладнай акцыі нашаму журналісту і аператару Алесю Баразенку.

Распавядае Юрась: «Прабрацца ўдалося, але ненадоўга. Праз 5 хвілінаў міліцыянты вывелі мяне па-за межы агароджы, зробленай з аўтобусаў праваахоўнікаў. Удалося паразмаўляць толькі з адным хлопцам, які прыехаў з Днепрапятроўску. «Я і за Еўропу, і за Януковіча, і супраць Расеі я нічога не маю», – растлумачыў ён мне свае палітычныя перакананні.

Паднявольныя людзі

На Еўрапейскай плошчы сабраліся прыблізна 20 тыс чалавек. На 90 % сцягоў, што былі відаць з натоўпу, была сімволіка «Партыі рэгіёнаў». Шмат каго з удзельнікаў прывезлі цягнікамі ў Кіеў у пятніцу вечарам.

{movie}Удзельніца Антымайдану: панаехалі са Львова і напляваць ім, што ў Кіеве елкі няма!|right|13767{/movie}

Адмовіцца ад камандзіроўкі ў сталіцу было немагчыма – пагражалі звольніць з працы, тлумачаць апазіцыйныя актывісты з процілеглага боку барыкадаў: «Паднявольныя людзі. Але мы ж не супраць іх. Мы адзін народ. Украіну ўратуе адзінства і любоў», кажуць дзяўчаты, якія прыйшлі запрасіць суайчыннікаў на Еўрамайдан з плакатамі «Любоў уратуе Украіну».

{movie}Дзяўчаты на Антымайдане: мы за каханне!|right|13769{/movie}

«Молодость моя – Белоруссия»

«Украіну ўратуе перазагрузка ўлады», – тлумачыць у Штабе нацыянальнага супраціву адзін з лідараў Еўрарэвалюцыі Алег Цягнібок. Журналісты пазяхаюць. Усе стомленыя. Тым часам на Еўрамайдане выступае «Океан Ельзи», а на Антыеўрамайдане слухаюць «Песняроў». «Молодость моя – Белоруссия», даносіцца з Еўрапейскай плошчы Кіева».

belsat.eu

Стужка навінаў