Спаборніцтвы ў беларускіх танцах (Фотарэпартаж)


Конкурс аўтэнтычных беларускіх танцаў: людзі, якія хочуць «танчыць сваё».

Што такое аўтэнтычны беларускі танец, сёння можна было пабачыць у сталічным Палацы мастацтваў. Паказаць сваё майстэрства і навучыць іншых з’ехаліся 36 параў розных узростаў.

Апошнім часам, асабліва ў Менску, узнікла шмат танцавальных суполак, якія цікавяцца менавіта беларускімі традыцыямі. Конкурс беларускага танца «Мяцеліца» стварылі для тых, хто хоча ўдасканаліць сваё майстэрства. Яго прыдумаў знакаміты этнахарэограф Мікалай Козенка.

На конкурсе для ўсіх ахвотных зрабілі майстар-клас танцу «Мяцеліца».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў