Ці варта дазваляць гей-парады ў Менску?


У нашай краіне гэта дрэнная ідэя, можна пачуць на менскіх вуліцах.

Менгарвыканкам не дазволіў публічныя акцыі менскага гей-прайду-2013, прымеркаваныя да Міжнароднага дня правоў чалавека, якія планавалася правесці 11 снежня. Што з гэтай нагоды думаюць самі гараджане і як ставяцца да прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці?

{movie}Апытанне: Ці варта дазваляць гей-парады ў Менску?|right|13752{/movie}

«Людзі хочуць выказаць сваё меркаванне, ну і хай выказваюць. Яны ж нікому шкоды не робяць – ніколі не чула, каб падчас гей-парадаў разбівалі вітрыны ці перакульвалі аўтамабілі», – сказала спадарыня.

«У нас не можа такога быць, хай едуць у Еўропу і там парады праводзяць!», – быў голас супраць.

Падрабязнасці – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў