Сперматазоід і металічная трубка – атрымаўся кібарг


Навукоўцы з Нямеччыны стварылі спалучэнне клеткі сперматазоіда і мікраскапічнай металічнай трубкі конусападобнай формы.

Праграма «Дэвайс» выходзіць штопанядзелак і штопятніцу а 19:25. Выданне можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Праграма дасяжная таксама ў архіве каналу.

{movie}Праграма “Дэвайс” (13.12.2013)|right|13750{/movie}

У выніку атрымаўся своеасаблівы біяробат, здольны перасоўвацца ў складаных вязкіх умовах без сілкавання і наступстваў для чалавечага цела. Гэткія мінікібаргі могуць ажыццяўляць кропкавую даставу лекавых прэпаратаў туды, дзе гэта неабходнае. А кіраваць імі можна з дапамогаю электрамагнітнага поля.

Даўжыня гэтых тытанава-металічных трубак складае 50 мікронаў, а адмысловая форма трымае толькі галоўку сперматазоіда, пакідаючы хвосцік знутры.

Іншыя тэмы выданні: робат з жаночым імем, «ЯМАЛ-730», панарамныя здымкі, надрукуй піражок, музыка рухаў.

КС, belsat.eu

Стужка навінаў