Адзінага кандыдата на прэзідэнта вылучаць на Усебеларускім кангрэсе?


https://youtu.be/kDXu9yanrkw
Апазіцыя абмяркоўвае пытанне вылучэння адзінага кандыдата на прэзідэнта на Усебеларускім кангрэсе, паведаміў 12 снежня ў Берасці сустаршыня аргкамітэту стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец.
{movie}Адзінага кандыдата ў прэзідэнты вылучаць на Усебеларускім кангрэсе? |right|13748{/movie}
«Пакуль гэта яшчэ толькі праект, але ў яго ўсё больш прыхільнікаў. Я думаю, калі не ўдасца падчас мясцовай выбарчай кампаніі праймарыз для вызначэння лідара, які вылучаўся б кандыдатам у прэзідэнты, з ім пагодзіцца і альянс за справядлівыя выбары «Талака», – адзначыў палітык.

Паводле яго, мяркуецца, што дэлегатамі Усебеларускага кангрэсу будуць тыя, хто вылучаўся кандыдатамі на мясцовых выбарах 2014 года.

«Я за тое, каб адзіны кандыдат у прэзідэнты ад апазіцыі з’явіўся як мага раней і кангрэс правесці ў красавіку 2014 года», – сказаў Севярынец.

Ён падкрэсліў, што БХД будзе дабівацца вылучэння адзінага кандыдата на прэзідэнта ад апазіцыі і затым на яго працаваць, бо «адным голасам трэба размаўляць з народам, рэжымам і Захадам».

Севярынец выказаўся за выкарыстанне інтэрнэту ў прэзідэнцкай кампаніі. «Можа так стацца, што сістэма «раскруткі» адзінага кандыдата будзе пабудаваная на інтэрнэце. Гэта працуе. Прыклад таму – маўклівыя акцыі пратэсту, арганізаваныя праз сацыяльныя сеткі. Выйшлі тысячы людзей, прычым не толькі ў Менску, а амаль ува ўсіх гарадах Беларусі».

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары