«Тузін гітоў» раздаў доўгачаканыя ўзнагароды найлепшым музыкам


Найлепшых музыкаў года вызначылі сябры журы слушнага парталу «Tuzin.fm». Дэбютам 2013-га журы назвала каманду «Hurma». А героямі года стаў гурт «Re1kt».

Сярод прэтэндэнтаў на «герояў» былі, між іншых, «Ляпіс Трубяцкі», «Босае сонца» і «:B:N:». «Рэл1кт» журы адзначыла за сталую творчую пладавітасць, новыя відэа, песні ды частыя і аншлагавыя канцэрты – часам іх было па некалькі на тыдзень.
{movie}Агляд падзеяў культуры (13.12.2013) |right|13749{/movie}
Што ж да ўзнагароджаных дэбютантаў – каманды «Hurma», – то яны толькі рыхтуюцца да запісу першага альбому, але ўжо цяпер з паловы абароту заводзяць залу.

«Мы спадзяваліся на тое, што зможам атрымаць гэтую ўзнагароду, але да апошняга не верылі, бо аказаліся вельмі крутыя гурты, якія ішлі ў нашай намінацыі», – гэтак адрэагаваў на перамогу вакаліст гурта Мікіта Найдзёнаў.

Герояў «Тузіну» абралі адзінаццаты раз. Штогод стваральнік і рэдактар «Tuzin.fm» Сяргей Будкін настойвае, каб у спіс намінантаў траплялі толькі тыя музыкі, якія спяваюць па-беларуску.

«Адзінаццаты год запар нас натхняе тое, што робяць беларускія музыкі, таму мы гэта працягваем рабіць. Гэты год паказаў, што мы развіваемся ў слушным кірунку, бо прэтэндэнтаў неімаверная колькасць», – Распавядае Сяргей.

Іншыя тэмы: На адкрыцці выставы «Пакліканыя» ў Гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі раілі прыгледзецца да ўніяцкіх абразоў – унікальнага спалучэння заходняй і ўсходняй традыцыяў. Славутая экскурсавод па Піншчыне і папулярызатарка культуры ды прыроды Палесся Тацяна Хвагіна адзначыла 60-годдзе ў коле студэнтаў і сяброў. У Магілёўскай ратушы можна даведацца больш пра знакамітых габрэяў, якія нарадзіліся ў Беларусі. Канцэрт Лявона Вольскага і Паўла Аракеляна ў Менску стаўся знакавым для саміх музыкаў.

Мар’яна Чарняева, Адэля Дубавец, «Навіны культуры», belsat.eu

https://youtu.be/u5gC524GtOQ

Глядзі таксама
Каментары