Як танцорка фламэнка пачала зарабляць на сваім хобі


https://youtu.be/agT-DSyakWQ
Маладая жанчына, якая ніколі не навучалася прадпрымальніцтву, адкрыла першую ў Беларусі школу фламенка і даказала, што са свайго захаплення можна зрабіць бізнес.

«Калі ў Іспаніі да ўлады прыйшлі каталіцкія каралі, усіх арабаў, габрэяў, цыганоў саслалі ў асобныя раёны, дзе яны жылі, як у гета. У сплаве гэтых культураў, якія рваліся на свабоду, нарадзілася фламэнка. Гэта танец і музыка, якія нясуць свабоду; гэта ўсё – барацьба за свабоду, барацьба за сваё я», – распавяла танцорка Таццяна Падгайская.

Даведайцеся больш з праграмы «Рэпартэр», якую можна паглядзець на «Белсаце», а таксама падчас онлайнавай трансляцыі на нашай старонцы кожны чацвер а 20:30. Выданні праграмы даступныя ў нашым архіве.

{movie}Як танцаўніца фламенка пачала зарабляць на сваім хобі|right|13747{/movie}

Таццяна прыехала ў Беларусь з Казахстану, дзе вучылася ў харэаграфічным класе, але ў нашай краіне яе не ўзялі ў танцавальную секцыю, бо яна была занадта высокая.

«Калі ў мяне ёсць ідэя, я магу да яе маніякальна ісці, я не бачу ніякіх перашкодаў», – адзначыла спадарыня Падгайская. Яна пачала шукаць магчымасці выехаць у Іспанію, каб навучыцца танцаваць фламэнка. Амаль нічога не разумеючы па-іспанску, Тацяна пачала знаёмства з гэтым танцам, часта застаючыся пасля заняткаў на трэнаваннях, каб быць на ўзроўні танцораў, з якімі разам навучалася.

Калі яна вярнулася ў Беларусь, то задумала адкрыць сваю школу танцу, напісала бізнес-план і звярнулася па дапамогу ў Цэнтр занятасці. «У іх ёсць праграма падтрымання беспрацоўных. Калі я прыйшла да іх першы раз са сваім бізнес-планам, яны паглядзелі на мяне, як на ідыётку. Я прыйшла другі раз, і мне далі субсідыю. Я кінула працу і адкрыла сваю школу», – узгадала танцорка.

Спадарыня Таццяна марыць распаўсюдзіць фламенка ў Беларусі, каб з’явіліся новыя школы, танцоры і музыканты, якія выконваюць сапраўднае фламэнка. Паводле яе, неабходна, каб была «свая тусоўка», якая б цікавілася фламэнка, бо цяжка рэалізавацца аднаму.

«Калі ёсць мэта, трэба да яе ісці і не глядзець па баках, гэта будзе добра ці кепска. Гэта будзе, а што будзе – гэта потым пакажа жыццё», – лічыць Тацяна Падгайская.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары