Джаз у Палацы прафсаюзаў


Задуменны, меланхалічны, цёплы італьянскі джаз гучаў у зале замерзлага на снежаньскім ветры Палацу прафсаюзаў.

Шоу пад зіхоткаю назваю «Shine» прывезла ўчора ў Менск трыа Кека Фарнарэллі (Kekko Fornarelli) і Рабэрта Керыллё (Roberto Cherillo). Для музыкаў гэта ўжо трэці выступ у нас – папярэдні адбыўся літаральна ў чэрвені ў межах «Джазавых суботаў ля ратушы».
{movie}Агляд падзеяў культуры |right|13736{/movie}
КЕКА ФАРНАРЭЛЛІ, ДЖАЗМЕН:
«Музыка – гэта проста яшчэ адная мова, на якой я размаўляю і якую ведаем усе мы, творцы. Аднак, вядома ж, мы гаворым пра ўласнае жыццё. Я пішу музыку пра свае падарожжы, пра людзей, якіх я вывучаю».

У Беларусі музыкі завершылі свой двухгадовы канцэртны тур, падчас якога прэзентавалі новую праграму. Рабэрто Керыллё, які спявае ў трыа, уваходзіць у тройку найлепшых джазавых спевакоў паводле версіі конкурсу «Jazzit Awards 2012».

Беларусь італьянцы ўпадабалі адназначна. Нават абзавяліся ўласнымі традыцыямі – кожнага разу набываюць у Менску… абутак.

Іншыя тэмы: Кнігу пра ГУЛАГ «Падарожжа ў краіну зэ-ка» нарадзінца Пінску Юлія Марголіна пераклалі на нямецкую мову. Вайцюшкевіч пагрузіўся ў лазню, каб стаць беларускім Кругам. Віктарыянская эпоха змяшалася з сучаснаю рок-музыкаю на стымпанк-вечарыне ў сталіцы. Нацыянальны мастацкі музей выпусціў ідэальны падарунак для аматараў мастацтва – каляндар на 2014 год з творамі класікаў беларускага жывапісу.

Сяргей Будкін, Адэля Дубавец, «Навіны культуры»

https://youtu.be/Pvk8lvWQ7Zk

Глядзі таксама
Каментары