Шушкевіч: Лукашэнка прымітыўна прадае Беларусь


«Я проста ўявіць сабе не мог, што чалавек можа быць такім подлым і нікчэмным», распавёў экс-старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч, узгадваючы кар’ерны рост Лукашэнкі.

На сустрэчы ў Менску, прысвечанай 22-й гадавіне падпісання Белавежскага пагаднення 8 снежня 1991 года, Станіслаў Шушкевіч адказаў на пытанні журналістаў: як сталася, што ён у свой час прызначыў Аляксандра Лукашэнку старшынём антыкарупцыйнай камісіі?

Палітык падкрэсліў, што таго прызначылі шляхам адміністрацыйных працэдураў на прэзідыуме Вярхоўнага Савету.

{movie}Шушкевіч: Лукашэнка прымітыўна прадае Беларусь |right|13733{/movie}

«Іншая справа, што я проста ўявіць сабе не мог, што чалавек можа быць такім подлым і нікчэмным, – сказаў Шушкевіч. – …Мне здавалася, што гэта вясковы сумленны хлопец, дрэнна і прымітыўна адукаваны, але хоча праўды. Таму я падумаў, што ён быў бы адным з кандыдатаў на такую пасаду. Былі і іншыя прыстойныя дэпутаты, але яны адмовіліся, а Лукашэнка пагадзіўся».

Аднак кіраваў Лукашэнкам Кебіч, жаданнем якога, паводле Шушкевіча, было адціснуць «гэтага дурня» і стаць прэзідэнтам Беларусі. «Тады ў камандзе Лукашэнкі былі Лябедзька, Ганчар, Захаранка, Булахаў і іншыя. Складалася ўражанне, што ён валодае палітычнаю воляй. Ім усім здавалася, што яны будуць мазгавым цэнтрам, а ён будзе выконваць іх волю. А вось што атрымалася…»

«Але я не шкадую, – сказаў палітык. – Было б горш, калі б прызначылі Кебіча. Ён здрадзіў бы, не задумваючыся, і на больш прафесійным узроўні. А Лукашэнка прымітыўна прадае Беларусь, таму нам лягчэй…»

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў