Ці выжыве беларускі ўніверсітэт на выгнанні?


«ЕГУ, напэўна, цяпер адзіны ўніверсітэт у выгнанні, і ёсць шмат праблемаў, з гэтым звязаных. Было зробленае даследаванне, і высновы былі сумныя: універсітэты на выгнанні доўга не жывуць», – адзначыў у «Размове Мацкевіча» старшыня сенату Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту Павел Церашковіч.

{movie}Ці выжыве беларускі ўніверсітэт ЕГУ на выгнанні? |right|13730{/movie}

Праблема, аднак, у тым, што даследаваліся ўніверсітэты, якія існавалі ў 20–30 гады мінулага стагоддзя. Цяпер сітуацыя змянілася, падкрэсліў прадстаўнік ЕГУ, бо з’явіліся новыя сродкі камунікацыі, якія даюць падставу меркаваць, што ўніверсітэт выжыве. Каб праект ЕГУ развіваўся далей, патрэбны шэраг спецыфічных захадаў, мяркуе спадар Церашковіч. Цяпер жа, на ягоную думку, адміністрацыя ўніверсітэту спрабуе развязаць «нестандартныя праблемы стандартнымі прыёмамі неаліберальнага менеджменту».

Трэба змяняць Статут універсітэту, каб студэнты ды іхныя будучыя працадаўцы маглі ўплываць на палітыку ўніверсітэту, а самі студэнты маюць быць прэзентаваныя непасрэдна ў кіроўнай радзе, лічыць госць праграмы «Размова Мацкевіча».

«Калі мы возьмем унёсак студэнтаў у бюджэт універсітэту, штогод гэта 1 мільён 300 тысяч еўраў. Гэта больш, чым тое, што дае Еўракамісія, – 1 мільён еўраў, і больш, чым дае Паўночная рада міністраў, 560 000 еўраў. Разам з тым студэнты ўплываць на палітыку ўніверсітэту не здольныя», – падкрэсліў спадар Церашковіч.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў